На судзе па дамоўных футбольных матчах усе абвінавачаныя прызналі сваю віну

На судзе па дамоўных футбольных матчах усе абвінавачаныя прызналі сваю віну

25 верасня ў судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы пра дамоўныя матчы, выяўленыя ў беларускім футболе ў 2016 годзе, паведамляе tut.by.

Тады праваахоўнікі выявілі пяць дамоўных паядынкаў: "Іслач" — "Дынама" (Брэст) у вышэйшай лізе (30.04.2016, 2: 4), матч на кубак Беларусі БАТЭ — "Граніт" (20.11.2015, 5:0), а таксама матчы першай лігі "Прамень" — "Гомельчыгунтранс" (25.06.2016, 3:1), "Ашмяны" — "Прамень" (02.07.2016, 3:3), "Баранавічы" — "Ашмяны" (05.06.2016, 1:0). Па справе праходзяць каля двух дзясяткаў чалавек.

Сярод абвінавачаных на працэсе 25 верасня прысутнічалі Ілля Гаўрылаў ("Граніт"), Уладзімір Макоўскі, Аляксандр Лебедзеў, Аляксандр Цішкевіч, Андрэй Парываеў, Юрый Рыжко, Віталь Жалудок, Вячаслаў Палазнік, Аляксей Саковіч, Ягор Гудзель (усе — "Ашмяны" - БДУФК), Юрый Сыраквашка, Сяргей Шуманаў, Ігар Жураўлёў (усе — "Прамень"), былы футбаліст Вячаслаў Замара і грамадзянін Украіны Я.Лямык.

Усе абвінавачаныя прызналі на працэсе сваю віну. Пры гэтым Замара паказаў на недакладнасць у фармулёўках.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае за арганізацыю і ўдзел у дамоўных матчах, — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі