У Мінскім раёне асуджаных на "хатнюю хімію" адправілі збіраць камяні

Кожны атрымаў пальчаткі і гумовыя боты

Кожны атрымаў пальчаткі і гумовыя боты / pristalica.by

У Мінскім раёне збіраць камяні адправілі асуджаных на "хатнюю хімію". 9 красавіка 20 чалавек працавалі на полі ў Самахвалавіцкім сельсавеце. Кожны атрымаў пальчаткі і гумовыя боты, паведамляе pristalica.by.

"Да выканання такіх работ прыцягваем тых, хто не мае афіцыйнай працы, і, адпаведна, не з'яўляецца падаткаплацельшчыкам, — кажа начальнік крымінальна выканаўчай інспекцыі Мінскага РУУС Юлія Кульчыцкая. — На такіх мерапрыемствах яны праводзяць вольны час з карысцю, а не на шкоду сабе і навакольным".

Раней на Міншчыне асуджаных міліцыя выкарыстоўвала для прыборкі снегу, лісця ці смецця.

Збор камянёў у Беларусі ідзе з сакавіка, калі Аляксандр Лукашэнка прылятаў у Ашмянскі раён на верталёце і вельмі абураўся, што палі засеялі, але перад гэтым не прыбралі камяні. На палі адправілі вайскоўцаў, студэнтаў, чыноўнікаў, працаўнікоў прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і культуры. Нядаўна Лукашэнка пацікавіўся сітуацыяй з камянямі на Гродзеншчыне і быў незадаволены, што 40% яшчэ не прыбралі. Відаць, такая ж сітуацыя і ў іншых рэгіёнах. Таму на палі і адправілі асуджаных.

У Мінскім раёне асуджаных на "хатнюю хімію" адправілі збіраць камяні
У Мінскім раёне асуджаных на "хатнюю хімію" адправілі збіраць камяні
У Мінскім раёне асуджаных на "хатнюю хімію" адправілі збіраць камяні
У Мінскім раёне асуджаных на "хатнюю хімію" адправілі збіраць камяні
У Мінскім раёне асуджаных на "хатнюю хімію" адправілі збіраць камяні

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі