У Мінск ляціць новы Boeing кампаніі “Белавія”

У Мінск ляціць новы Boeing кампаніі “Белавія”

Новы Boeing тыпу 737-800 для кампаніі “Белавія” здзейсніў сваё першае паветранае падарожжа. Ён пераляцеў з амерыканскага Сіэтла ў ісландскі Рэк’явік, а ў панядзелак, 15 жніўня рушыць у Мінск пасля дазапраўкі і адпачынку пілотаў. Гэта тэхнічны палёт для перагонкі самалёта яго ўладальнікам у Беларусь, паведамляе сайт msq.by

Гэты лайнер атрымаў бартавы нумар EW-455PA. Яго памеры — 39,49 метраў у даўжыню і 12,51 метра ў вышыню. Размах кожнага крыла складае 34, 31 метра, а іх плошча — 125 метраў. Аб’ём паліўных бакаў — 26 020 літраў, што дазваляе здзяйсняць пералёты на адлегласці да 5400 кіламетраў. Хуткасць лайнера да 851 кіламетра за гадзіну, працягласць прабегу — 1 630 метраў.

Паветранае судна кіруецца двума пілотамі. Шырыня салона ўсяго 3,54 метра. Ён разлічаны на 189 месцаў эканом-класа.

У Мінск ляціць новы Boeing кампаніі “Белавія”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі