У Маскве прайшлі масавыя затрыманні

Прыхільнікі асуджаных "вязняў Балотнай" праводзяць на Манежнай плошчы акцыю, якая пачалася а 19-й паводле маскоўскага часу. Сілавікі ўзмацнілі меры бяспекі. Перакрытыя ўваходы на Манежную і Чырвоную плошчы, перадае РБК.



Сярод затрыманых — апазіцыянеры Ілля Яшын і Аляксей Навальны, палітык Барыс Нямцоў, удзельніцы Pussy Riot Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна, журналіст Вольга Раманава.



Сёння паводле рашэння Замаскварэцкага суда ўсе фігуранты "балотнай справы", акрамя актывісткі Аляксандры Духанінай, атрымалі ад двух да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Дзяўчына была прысуджаная да трох гадоў і трох месяцаў ўмоўна. Усе восем чалавек былі прызнаныя вінаватымі ў масавых беспарадках і прымяненні гвалту да прадстаўнікоў улады.



"Сход" на Манежнай плошчы — ужо трэцяя акцыя паплечнікаў фігурантаў "балотнай справы". Падчас першых двух стыхійных мітынгаў каля будынку суду былі затрыманыя каля 500 чалавек.



Фота — rbc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі