У Брэсце за ўдзел у пратэстах жніўня 2020 года асудзілі яшчэ 8 чалавек

Начныя пратэсты ў Брэсце ў жніўні 2020-га

Начныя пратэсты ў Брэсце ў жніўні 2020-га / Кадр з відэа

У Брэсце за ўдзел у пратэстах жніўня 2020 года асудзілі яшчэ 8 чалавек. Усе пратэстоўцы прызналі віну і былі асуджаныя да пазбаўлення волі ў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Брэста. Паводле версіі абвінавачвання, у ноч з 10 да 11 жніўня 2020-га на той момант непаўналетнія Юлія Шаранава, Мікіта Вайцюк, Мікалай Нікіцюк, а таксама Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Максім Собалеў знаходзіліся на праезнай частцы праспектаў і вуліц, "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бела-чырвона-белага колеру, груба парушаючы грамадскі парадак, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў ды арганізацый".

Варфаламееў, Тысевіч, Аляксеюк, Нікіцюк былі асуджаныя да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму кожны. Вайцюку прызначаны адзін год калоніі агульнага рэжыму. Собалеву было прызначана 2 гады пазбаўлення волі, але з-за таго, што ён ужо асуджаны паводле "наркатычнага" артыкула, яму прызначана 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам — 3200 рублёў. Шаранаву асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі. Яна таксама была асуджаная паводле "наркатычных" артыкулаў, таму ў выніку атрымала 13 гадоў калоніі агульнага рэжыму са штрафам — 3700 рублёў. Клімовічу прызначана 2 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі