У Магілёўскай вобласці фіксуюць новыя абвалы дахаў будынкаў
![У Магілёўскай вобласці фіксуюць новыя абвалы дахаў будынкаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_20190131_103656.jpg.webp?itok=DMwf01Mr)
У Магілёўскай вобласці фіксуюць новыя абвалы дахаў будынкаў. Прычыны здарэнняў, якія адбыліся 31 студзеня ў Быхаўскім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім і Касцюковіцкім раёнах, высвятляюцца.
У вёсцы Вароніна Быхаўскага раёна абрынуўся дах прыватнай гаспадарчай пабудовы, жывёлы, якія ў ёй былі, не пацярпелі. Падобнае здарэнне адбылося і ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна. У аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна разбурыўся дах гаспадарчай пабудовы мясцовай камунальнай гаспадаркі. У вёсцы Чырвоная Беларусь Быхаўскага раёна дах абрынуўся ў аднапавярховым шасцікватэрным жылым доме (жыхары ёсць толькі ў адной кватэры). Ніхто не пацярпеў. Такія ж праблемы ўзніклі з жылым домам у вёсцы Мілейкава Мсціслаўскага раёна. Там таксама не было пацярпелых, інфармуе прэс-служба МНС.
29 студзеня абрынуўся дах прыватнага жылога дома ў Горках. Гэта таксама Магілёўская вобласць.