У Горках абрынуўся дах прыватнага жылога дома
![У Горках абрынуўся дах прыватнага жылога дома](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hor1.jpg.webp?itok=F7YMaumk)
У Горках абрынуўся дах прыватнага жылога дома. Здарэнне адбылося ўдзень 29 студзеня. Як інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, сям'я з чатырох чалавек, якая на той момант была ў будынку, не пацярпела. Гаспадыня, яе сын з сужыцельніцай і 4-гадовая ўнучка самастойна выйшлі з дома. Дарослыя часова будуць жыць у інтэрнаце ў пакоі сужыцельніцы сына гаспадыні, а ўнучку адправілі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр у вёсцы Рудкоўшчына.
Прычына абвалу даху па ўсёй яго плошчы пакуль невядомая.
mogilev.mchs.gov.by