У крыві параненага міліцыянтам мінчаніна было каля 2 праміле алкаголю

У крыві параненага міліцыянтам мінчаніна было каля 2 праміле алкаголю

У навагоднюю ноч у Мінску адбыўся інцыдэнт са стралянінай: у выніку канфлікту міліцыянт цяжка параніў жыхара сталіцы. Паведамляецца, што міліцыянт у выніку сутычкі атрымаў траўму галавы і таксама знаходзіцца на лячэнні.

Як паведаміў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, падазраванага, згодна з санкцыяй пракурора, ўзялі пад варту. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан стабільна цяжкі. У Следчым камітэце таксама кажуць, што, паводле папярэдніх звестак, у крыві Андрэя Г. пасля ранення было выяўлена каля 2 праміле алкаголю. Больш дакладныя вынікі стануць вядомыя пасля завяршэння экспертызы.

Згодна з медыцынскімі нормамі, узровень алкаголю ў крыві, роўны 2 праміле, лічыцца ап'яненнем сярэдняй ступені цяжкасці. Для мужчыны вагой каля 80 кілаграмаў ён адпавядае прыкладна 450 грамам алкаголю з 40% утрыманнем спірта. Сябры Андрэя Г., якія адзначалі Новы год разам з ім, расказвалі Еўрарадыё, што іх кампанія з 8 чалавек агулам у тую ноч выпіла каля 5-6 бутэлек гарэлкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі