Вы тут

Мінчанін, якога параніў міліцыянт у навагоднюю ноч, застаецца падазраваным

У навагоднюю ноч у Мінску адбыўся інцыдэнт са стралянінай: у выніку канфлікту міліцыянт цяжка параніў жыхара сталіцы. Паводле версіі міліцыі, мінчанін Андрэй Г. неадэкватна адрэагаваў на просьбу знізіць гучнасць музыкі і накінуўся на праваахоўніка, спрабуючы адабраць пісталет. У выніку Андрэй Г. атрымаў два кулявыя раненні і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі пад аховай, яго стан стабільна цяжкі. Паведамляецца, што міліцыянт у выніку сутычкі атрымаў траўму галавы і таксама знаходзіцца на лячэнні.

Мы выпілі 5-6 бутэлек гарэлкі. Андрэй быў самы цвярозы

"Да Андрэя мы прыйшлі ў дзесяць гадзін вечара. Я са сваёй дзяўчынай прыйшоў. Селі адзначаць Новы год. Самі разумееце. Выпівалі, закусвалі. Каля трох гадзін пайшлі на ёлку. У Малінаўцы. Прыкладна праз паўтары гадзіны вярнуліся назад і зноў селі за стол."

Крымінальную справу супраць 28-гадовага мінчаніна распачалі па артыкуле "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае правапарадак" (арт. 363 КК). Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Па інфармацыі Еўрарадыё, Андрэю Г. пакуль не выставілі абвінавачанне, ён знаходзіцца ў статусе падазраванага. Абвінавачанне афіцыйна могуць выставіць на наступным тыдні — да 10 студзеня ўключна. На цяперашні момант вядзецца следства, але доступ следчых да самога падазраванага ўскладняецца станам яго здароўя.

Следчы камітэт пакуль афіцыйна не каментуе здарэнне, спасылаючыся на невялікую колькасць інфармацыі.

Таксама, як даведалася Еўрарадыё, па факце здарэння праводзіцца ўнутраная міліцэйская праверка.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі