У Крыме ўводзяць графікі адключэння насельніцтва ад электрычнасці і вады

У Крыме ўводзяць графікі адключэння насельніцтва ад электрычнасці і вады

Зранку 22 лістапада ўсе буйныя гарады Крыма былі падлучаныя да электразабеспячэння. Пра гэта журналістам паведаміў першы віцэ-прэм'ер рэспублікі Міхаіл Шарамет, які ўзначальвае штаб па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі.

Па яго словах, якія перадае ТАСС, у рэгіёны, дзе ёсць цяжкасці з пастаўкамі электрычнасці, накіруюць магутныя крыніцы энэргасілкавання.

Таксама чыноўнік паведаміў, на паўвостраве нестае ўласнай генерацыі электрычнасці, таму будуць уводзіцца графікі адключэння насельніцтва ад электрычнасці і водазабеспячэння. У міністэрстве паліва і энэргетыкі Крыма паабяцалі даводзіць графікі адключэння да насельніцтва кожныя дзве гадзіны.

Крым імпартуе больш за 80% электраэнэргіі з Украіны, астатнія 20% выпрацоўваюць на месцы.

Як паведамляе УНІАН, адключэнне электраэнэргіі адбылося пасля таго, як невядомыя падарвалі пашкоджаныя раней лініі электраперадач. Без электрычнасці ўсю ноч былі 1,9 млн чалавек.

Кіраўніка Мінэнэрга Расіі Аляксандр Новак заявіў, што Крым перастане залежаць ад Украіны пасля ўводу энэргамоста з Краснадарскага краю. Першая чарга праекта будзе здадзеная да канца года. Цалкам энэргамост павінен быць пабудаваны да 2020 года.

Фота: фэйсбук

Чайка без света)ГдеНашСвет? внезапно рубануло) # uniqum cafeДавайте устроим #флешмоб #украинавернисвет

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі