У Крупках адмянілі суды над 26 індывідуальнымі прадпрымальнікамі

У Крупках адмянілі суды над 26 індывідуальнымі прадпрымальнікамі

У пасёлку Крупкі ў суд на 11 траўня выклікалі 26 індывідуальных прадпрымальнікаў. 4 красавіка міліцыянты склалі на іх пратаколы, бо гандляры не дазволілі кантралёрам спраўдзіць, ці гандлююць яны без сертыфікатаў.

Аднак напярэдадні суда ўсім прадпрымальнікам паведамілі, што разгляду спраў не будзе, перадае Радыё "Свабода". Мясцовы прадпрымальнік Аляксандар Бандарэнка лічыць, што ім дапамаглі падтрымка ад аб’яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" і журналістаў недзяржаўных СМІ.

Праўда, прадпрымальнікам не паведамілі, ці зусім закрылі іх справы, ці проста адклалі на нейкі час.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі