У кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў змяняецца сістэма заробкаў

З 1 красавіка памер заробкаў кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў будзе залежаць ад прадукцыйнасці працы. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 214 ад 19 сакавіка 2015 года, якой унесеныя дапаўненні і змяненні ў пастанову № 597 ад 8 ліпеня 2013 года.

Новы дакумент змяняе парадак усталявання каэфіцыента суадносін сярэдняга заробку кіраўнікоў і сярэдняго заробку па арганізацыі ў цэлым. Паводле пастановы, памер гэтага  каэфіцыента не можа перавышаць 8.

Гэтая норма будзе з'яўляцца абавязковай для кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш за 50%. У дачыненні да кіраўнікоў іншых арганізацый ужыванне гэтай нормы носіць рэкамендацыйны характар, піша “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі