У кіраўніка FIFA Блатэра комік кінуў пачак долараў (фота, відэа)

Перад пачаткам сённяшняй прэс-канферэнцыі кіраўніка Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA) Ёзэфа Блатэра ў Цюрыху адбыўся інцыдэнт. Комік Лі Нэльсан выйшаў на сцэну і кінуў у Блатэра пачак долараў.  

Кіраўнік FIFA сказаў, што ён не можа пачаць гаварыць пра футбол, пакуль не будзе наведзены парадак. Ён выйшаў на некалькі хвілін, а пасля вярнуўся.

Нагадаем, Міжнародная федэрацыя футбола апынулася ў цэнтры карупцыйнага скандалу. Ёзэф Блатэр вымушаны быў аб'явіць пра свой сыход з пасады прэзідэнта. Новыя выбары кіраўніка FIFA прызначаныя на 26 лютага 2016 года.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі