У кастрычніку Дар'я Домрачава народзіць дзіця ад Б'ёрндалена

У кастрычніку Дар'я Домрачава народзіць дзіця ад Б'ёрндалена

Нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален і беларуска Дар'я Домрачава ў кастрычніку 2016 года чакаюць нараджэння дзіцяці. Пра гэта Б'ёрндален паведаміў на прэс-канферэнцыі.

"У мяне даўно была добрае сяброўства з Дар'яй. Апошнім час яно крыху развівалася... І дайшло да таго, што мы станем бацькамі! Мы з нецярплівасцю чакаем гэтага. І мы вельмі радыя", — перадае сайт sports.ru словы Б'ёрндалена.

Дарэчы, Домрачава прапускала апошні сезон. Як выглядае, у наступным сезоне, 2016/2017 гадоў яна выступаць таксама не будзе.

Дар'я Домрачава мяркуе вярнуцца да гонак у студзені 2017 года

Б'ёрндален на прэс-канферэнцыі 5 красавіка заявіў што працягне кар'еру і возьме ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхенчхане.

29-гадовая Дар'я Домрачава і 42-гадовы Б'ёрндален пазнаёміліся ў 2010 годзе на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Яны не ў шлюбе і афіцыйна ніхто з іх не абвяшчаў пра свае стасункі.

У кастрычніку Дар'я Домрачава народзіць дзіця ад Б'ёрндалена

У нас былі сяброўскія адносіны з Дар'яй, і цяпер яны ператварыліся ў нешта большае: цяпер мы можам назваць сябе парай і аб'явіць аб тым, што чакаем дзіця. Мы не хацелі трымаць гэта (цяжарнасць Домрачавай) у сакрэце, але сфакусуемся на нашых адносінах. Мы станем бацькамі і шчаслівыя ад гэтага. Вельмі цікава стаць бацькам. У мяне ёсць вялікі сямейны дом, і там бывае шмат дзяцей. Мы глядзім наперад, і я не магу дачакацца (нараджэння дзіцяці)... Гэта будзе зусім новая падзея ў маім жыцці.

Уле Эйнар Б'ёрндален

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі