Дар'я Домрачава мяркуе вярнуцца да гонак у студзені 2017 года

Дар'я Домрачава мяркуе вярнуцца да гонак у студзені 2017 года

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава пракаментавала звесткі пра сваю цяжарнасць.

Раней стала вядома, што спартоўка чакае дзіця ад нарвежскага біятланіста Уле Эйнара Б'ёрндалена. Паведамляецца, што дзіця павінна нарадзіцца ў кастрычніку.

У кастрычніку Дар'я Домрачава народзіць дзіця ад Б'ёрндалена

На сваім сайце Домрачава напісала: "30 гадоў — выдатны ўзрост для нараджэння дзіцяці. Увосень я стану мамай! Гэта падзея запланаваная і вельмі жаданая. Сёння — гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці!"

Біятланістка супакоіла заўзятараў, заклапочаных тым, калі яна вернецца да спартовых спаборніцтваў. Нагадаем, што мінулы сезон 2015/2016 яна прапусціла. Домрачава кажа, што працягвае ўмераныя трэніроўкі пад наглядам спецыялістаў і будзе вельмі старацца вярнуцца да гонак у студзені 2017 года.

"Зараз я хацела б спакойна трэніравацца і адпачываць, таму ўдзел у розных мерапрыемствах, куды я атрымліваю шматлікія запрашэнні, не ўваходзіць у мае планы", — дадае яна.

Домрачава папрасіла з павагай паставіцца да гэтай навіны, "не спекулюючы на ​​гэтай тэме і не спрабуючы атрымаць дадатковыя каментары".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі