У кафэ, дзе атруціліся гамяльчане, знайшлі 90 кг пратэрмінаваных прадуктаў

Як паведамляла Еўрарадыё, наведвальнікі гэтай кавярні трапілі ў інфекцыйную лякарню пасля масавага атручання на выходных. Нагадаем, што гомельская санслужба пачала пасля гэтага праверку ўсіх установаў харчавання.



Як інфармуе tut.by са спасылкай на галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Гомельскай вобласці Аляксандра Тарасенку, у кавярні "Шапіто" выяўленыя парушэнні санітарных нормаў і патрабаванняў. У прыватнасці, не дапільноўваліся рэжымы ўборкі і мыцця інвентара і посуду. Акрамя таго, на кухні ўстановы выкарыстоўваліся прадукты з прамінулым тэрмінам прыдатнасці. Былі і прадукты, прыгатаваныя ў хатніх умовах, без дакументаў, якія сведчаць якасць і бяспеку. Частку прадуктаў прынеслі замоўцы, якія адзначалі ва ўстанове вяселлі.



Санітарны лекар Гомеля забараніў дзейнасць кавярні. Складзеныя пратаколы на юрыдычную асобу, 2 пратаколы на дырэктара кавярні. Супраць трох чалавек пачаты адміністрацыйны працэс.



Фота — nightgomel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі