Пасля масавага атручання санстацыя праверыць усе кавярні і рэстараны Гомеля

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага лекара Гомельскага гарадскога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Міхалеўскі.



Міхалеўскі: "У каго будуць парушэнні, тых будзем і закрываць, магчыма, калі будуць сур'ёзныя парушэнні... У тых, хто атруціўся, пакуль што дакладны дыягназ выявіць нельга, бо ўзялі лабараторныя аналізы. І толькі лабараторныя аналізы высвятляць, што канкрэтна ёсць. Тое ж самае і з прадукцыяй "Шапіто" — узялі на лабараторныя даследаванні, паглядзім, каб звязаць адно з другім".



Нагадаем, што  на выходных у гомельскай кавярні "Шапіто" адбылося масавае атручанне людзей. Паводле некаторых звестак, у інфекцыйную лякарню трапілі каля 20 чалавек з падазрэннем на сальманелёз.



Фота — vetka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі