У Гродне бензавоз падмяў пад сябе легкавік

На ажыўленым праспекце Кляцкова ў раёне рэстарана "Туран" бензавоз МАЗ падмяў пад сябе спадарожны легкавы аўтамабіль "Форд". Паводле папярэдняй інфармацыі, бензавоз з нейкай прычыны парушыў патрабаванне захоўваць правільную дыстанцыю. Абодва аўтамабілі рухаліся ў бок Румлёўскага моста, адзначае БЕЛТА

Цяпер супрацоўнікі ДАІ высвятляюць усе абставіны здарэння. Паведамляецца, што абодва аўтамабілі атрымалі тэхнічныя пашкоджанні. Па словах відавочцаў, пацярпелых у аварыі няма, аднак "Форд" аднаўленню не падлягае.

Фота — sozy.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі