У цэнтры Мінска адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў (фота, відэа)

Пасля 9-й гадзіны раніцы ў цэнтры Мінску адбылася аўтааварыя. На мосце каля педуніверсітэта адбылося лабавое сутыкненне мікрааўтобуса і Volkswagen Caddy. Атрымаў пашкоджанні і пазадарожнік. У кіроўцы-жанчыны пераламаныя ногі. Каб дастаць яе з салона пашкоджанай машыны, давялося падключаць ратавальнікаў з спецінструментам. На ногі жанчыне на месцы наклалі шыны. Пасажыраў, якія былі ў легкавіку, аглядалі медыкі. Найхутчэй шпіталізацыя ім не спатрэбіцца.

Вось што паведаміў Еўрарадыё прысутны на месцы аварыі прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі:

"Тры аўтамабілі — Mercedes-пазадарожнік, Mercedes Vito (мікрааўтобус) і Volkswagen Caddy. Пазадарожнік пацярпеў нязначна, кіроўца не пацярпеў. У выніку лабавога сутыкнення Mercedes Vito і Volkswagen Caddy кіроўца апошняга аказалася заціснутая ў салоне. Яе дэблакавалі нашы падраздзяленні пры дапамозе спецінструментаў".

З-за аварыі на мосце каля педуніверсітэта ўтварыўся вялізны затор.

Як інфармуе партал tut.by, высветлілася, што кіроўца Mercedes Vito пры пад'ёме на мост згубіў прытомнасць і выехаў на паласу сустрэчнага руху.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі