У Брэсце ў дом жонкі Віталя Каўша ўварваўся АМАП

Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", міліцыянты ўзламалі дзверы, уварваліся ў масках, паклалі ўсіх на падлогу тварам уніз. Цешча Каўша страціла прытомнасць, ёй выклікалі хуткую дапамогу. У доме таксама былі двое дзяцей, яны вельмі напалоханыя, кажа Кісляк.



Дзеянні міліцыянтаў адбываліся ў рамках справы Віталя Каўша, мужа актывісткі Інгі Абрамавай.



У выніку міліцыянты проста "правялі агляд". Следства шукае грамадзяніна Беларусі па прозвішчы Варвашэня, які нібыта быў саўдзельнікам Віталя Каўша.



Як паведамляла Еўрарадыё, Каўша асудзілі на чатыры з паловай гады. Яго звінавацілі, быццам пераправіў праз беларуска-польскую мяжу па канаце восем грамадзянаў Індыі.



Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі