Прысуд па справе Віталя Каўша ў Брэсце абвесцяць 19 верасня

Нагадаем, грамадскі актывіст Віталь Коўш быў асуджаны на 4 гады турмы з канфіскацыяй маёмасці за тое, што, нібыта, ён у траўні 2012 года арганізаваў прыезд у Брэст васьмі індусаў і іх спробу перайсці па канаце праз мяжу ў Польшчу. Брэсцкі абласны суд скасаваў рашэнне суда першай інстанцыі. Цяпер заканчваецца паўторны разгляд справы іншым складам суда.



Учора і сёння суд знаёміўся са сведчаннямі панятых, рэчавымі доказамі па справе, тэхнічнымі экспертызамі.



Пракурор папрасіў асудзіць Віталя Каўша на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Адвакат звяртаў увагу на шматлікія несупадзенні з рэальным станам рэчаў, якія выявіліся падчас суда, на памылкі ў афармленні пратаколаў, якія суд паводле закону мае вытлумачыць на карысць абвінавачанага. Ён папрасіў прызнаць Каўша невінаватым на грунце недаказанасці віны і вызваліць у зале суда.



19 верасня Віталь Коўш скажа апошняе слова. У той жа дзень мусіць быць абвешчаны прысуд. Пачатак пасяджэння ў 15.30.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі