У беларускім урадзе не каментуюць інфармацыю пра перамовы па цане на газ

У беларускім урадзе не каментуюць інфармацыю пра перамовы па цане на газ

У беларускім урадзе не каментуюць інфармацыю пра перамовы па цане на газ, паведамляе БЕЛТА. Прэс-сакратар прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова Уладзіслаў Сычэвіч толькі сказаў, што "перамовы па цане на газ працягваюцца".

Як інфармавала Еўрарадыё, газета "Коммерсант" паведаміла, што Беларусь і Расія папярэдне ўзгаднілі новую схему коштаўтварэння на расійскі газ. У 2017 годзе замест 132 долараў за адну тысячу кубаметраў будзе каля 100. Доларавую формулу заменіць рублёвая. Адзначалася, што схема яшчэ не зацверджаная афіцыйна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі