Цана на расійскі газ для Беларусі знізіцца адразу на 32 долара

Цана на расійскі газ для Беларусі знізіцца адразу на 32 долара

Цана на расійскі газ для Беларусі ў наступным годзе знізіцца адразу на 32 долара. Пра гэта піша газета "Коммерсант", якая спасылаецца на свае крыніцы. Адзначаецца, што Мінск і Масква папярэдне ўзгаднілі новую схему коштаўтварэння на расійскі газ (яе працяглы час паслядоўна дамагаўся беларускі бок). Замест цяперашніх 132 долараў за адну тысячу кубаметраў будзе каля 100. Да таго ж, доларавую формулу заменіць рублёвая. Таксама наша краіна заплаціць запазычанасць за газ і пені па старой цане (расійскі бок лічыць, што Беларусь запазычылася перад "Газпрамам" на суму каля 300 млн долараў ЗША).

Як высветліла выданне, з 2017 года цана на газ для Беларусі будзе вызначацца па сярэднім кошце ў адзінай сістэме газазабеспячэння Расіі, які памножаць на павышаючы каэфіцыент. Мяркуецца, што яшчэ да канца бягучага года ўстановяць цвёрды кошт на газ — 6,3 тысячы расійскіх рублёў за адну тысячу кубаметраў. Ёсць дамоўленасць, што павышаючы каэфіцыент будзе паступова паніжацца.

Як піша "Коммерсант", засталося толькі дачакацца, калі схема будзе афіцыйна зацверджаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі