У Беларусі знізяць стаўку рэфінансавання да 16% гадавых

У Беларусі знізяць стаўку рэфінансавання да 16% гадавых

У Беларусі з 15 лютага знізяць стаўку рэфінансавання да 16% гадавых, інфармуе прэс-служба Нацбанка. На сённяшні дзень яна складае 17%. Таксама праз тыдзень зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацыянальнага банка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў — з 22% да 20% гадавых. Такія рашэнні 7 лютага прынялі праўленне і камітэт па манетарнай палітыцы Нацбанка. Адзначаецца, што яны грунтуюцца на дынаміцы росту спажывецкіх цэнаў, аналізе сітуацыі на валютным і дэпазітным рынках, на стане знешняга гандлю, а таксама плацёжнага балансу.

Адзначым, што папярэдні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжалася 18 студзеня — з 18% да 17% гадавых.

У Нацбанку заяўляюць, што ў краіне адзначаецца замаруджванне працэсаў інфляцыйных працэсаў, а на дэпазітным рынку захоўваецца прырост рублёвых укладаў насельніцтва. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі