Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 17% гадавых

Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 17% гадавых

Нацбанк з 18 студзеня зніжае стаўку рэфінансавання з 18% да 17% гадавых. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

З 18 студзеня таксама зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў з 23% да 22% гадавых.

Гэтыя рашэнні, як тлумачаць у галоўным банку краіны, прымаліся з улікам шэрагу асноўных фактараў. Так, у лістападзе 2016 года гадавая інфляцыя запаволілася да 11,4%. Прырост спажывецкіх коштаў як мяркуецца, па выніках 2016 года будзе каля 11% — гэта ніжэй за прагноз (12%). Паступова павышаецца знешнеэканамічная ўстойлівасць. Кошт бягучых аперацый плацежнага балансу палепшыўся: у III квартале 2015 года ён складаў -0,3% да ВУП, а ў III квартале 2016-га павысищся да 1,7% да ВУП. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за такі ж перыяд павысілася з 1,6% да 4,4% да ВУП.

У Нацбанку адзначаюць, што на ўнутраным валютным рынку ў IV квартале 2016 года насельніцтва і суб'екты гаспадарання пераважна здавалі валюту.

Паводле прагнозаў спецыялістаў Нацбанка, у І квартале 2017 года гадавая інфляцыя працягне запавольвацца і складзе менш за 10%.

З 1 лютага змяняюцца нарматывы адлічэнняў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у фонд абавязковых рэзерваў: ад прыцягнутых сродкаў у нацыянальнай валюце зніжаюцца з 7,5% да 4%, ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце павялічваюцца з 7,5% да 11%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі