У Беларусі затрымліваюць маладафронтаўцаў

Дзяніс, Максім і Арцём Урбановічы

Дзяніс, Максім і Арцём Урбановічы / t.me/MaladyFrontBelarus/

У Беларусі затрымліваюць маладафронтаўцаў. Тг-канал МФ паведаміў, што сілавікі схапілі ўсю сям'ю добраахвотніка Дзяніса Урбановіча. За кратамі апынуўся яго бацька Іосіф Урбановіч, два браты — Максім і Арцём, а таксама сястра Марыля. Напярэдадні стала вядома пра затрыманне Максіма Урбановіча. Цяпер жа "Малады фронт" піша, што ён быў моцна збіты супрацоўнікамі КДБ, цяпер знаходзіцца ў СІЗА дзяржбяспекі ў Мінску.

"Наша ніва" ўдакладняе, што з сям'і Дзяніса Урбановіча ўсё ж быў затрыманы толькі Максім Урбановіч.

Таксама ўвечары ў чацвер і раніцай у пятніцу ў Лагойску затрымалі 4 чалавек.  А за апошнія чатыры дні ў Беларусі затрымалі як мінімум 18 маладафронтаўцаў.

Дзяніс Урбановіч у Беларусі кіраваў "Маладым фронтам". З-за рэпрэсій быў вымушаны з'ехаць за мяжу. Ад самага пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі ў 2022-м супраць Украіны Урбановіч з пазыўным "Ваўкалак" ваюе ў складзе палка Каліноўскага (батальён "Волат"), быў у самых гарачых кропках фронту (у тым ліку і ў Бахмуце), камандаваў штурмавой групай, шмат разоў быў паранены, мае ўзнагароды. У Беларусі супраць яго распачалі крымінальую справу і аб'явілі ў вышук. Сілівікі прымушалі яго бацьку заклікаць сына вярнуцца на радзіму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі