У Баранавічах злосны парушальнік ПДР збіў 13-гадовую школьніцу

У Баранавічах злосны парушальнік ПДР збіў 13-гадовую школьніцу

У Баранавічах 13-гадовая школьніца трапіла ў дарожную аварыю ў першы ж дзень новага навучальнага года. Здарэнне адбылося 1 верасня каля 15.30 па вуліцы Дзямейкі. Дзяўчынка пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пераходзе, калі яе збіла аўтамабілем “Мерседэс Бенц”.

Дзяўчынка атрымала складаныя траўмы галавы і была дастаўленая ў Баранавіцкую раённую лякарню.

Адметна, што 53-гадовы кіроўца “мэрсэдэса” з’яўляецца злосным парушальнікам правілаў дарожнага руху і 37 разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці з гэтай нагоды. У момант наезду на пешахода ён быў цвярозым.

Па факце здарэння праводзіцца праверка, паведамляе сайт Брэсцкай абласной ДАІ.

Фота: gaibrest.artemsoft.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі