У Бабруйску на пікет "За годную працу" выйшлі каля паўсотні чалавек

У Бабруйску на пікет "За годную працу" выйшлі каля паўсотні чалавек

7 кастрычніка ў Бабруйску адбыўся пікет "За годную працу". На акцыю выйшлі каля 50 чалавек, інфармуе БелаПАН. Арганізавалі яе мясцовыя актывісты незалежнага прафсаюза РЭП.

Пікет на вуліцы Урыцкага каля ўваходу на стадыён "Славянка" быў дазволены Бабруйскім гарвыканкамам. Арганізатары заплацілі каля 200 рублёў за паслугі міліцыі.

Па словах лідара Бабруйскай арганізацыі прафсаюза РЭП Галіны Смірновай, акцыя пачалася каля 16.30 і працягвалася дзве гадзіны. Мінакі, кажа Смірнова, выказвалі сваё абурэнне эканамічнай сітуацыяй у Беларусі.

Эксцэсаў падчас пікету не было, затрыманых таксама.

7 кастрычніка адзначаўся Сусветны дзень дзеянняў за годную працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі