У аўтааварыі пад Крупкамі загінулі двое дарослых і гадавалае дзіця (фота)

У аўтааварыі пад Крупкамі загінулі двое дарослых і гадавалае дзіця (фота)

Аўтааварыя з трыма ахвярамі адбылася ўдзень 24 ліпеня ў Крупскім раёне Міншчыны. Пра ДТЗ паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяну Беланогую.

У аўтааварыі ўдзельнічалі два аўтамабілі. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца "Хёндэ" не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з "Аўдзі", якая рухалася насустрач яму.

Ад атрыманых цяжкіх траўмаў на месцы загінуў 30-гадовы кіроўца "Хёндэ" і 24-гадовая пасажырка. Гадавалае дзіця, якое яны везлі з сабой, было шпіталізаване з цяжкімі траўмамі. На жаль, дактарам не ўдалося выратаваць яго жыццё.

У аўтааварыі пад Крупкамі загінулі двое дарослых і гадавалае дзіця (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі