У апошні дзень зімы гурт "НагУаль" прэзентуе відэа на песню "Hakel Jakel"

Кліп на песню "Хакель Джакель" быў зняты гуртом НагУаль у канцы 2013 года, а прэзентацыя адбываецца ў апошні дзень зімы на сайце generation.by.

Як тлумачыць гурт, "гэты кліп поўны лёгкасці і натуральнасці, народжанай у працэсе інтэнсіўнага мазгавога штурму музыкаў і здымачнай каманды. Асноўнай ідэяй з'яўляецца візуалізацыя ўнутраных перажыванняў музыкаў у працэсе выканання кампазіцыі. Музыкі моцна трымаюць сцяг дзяцінства, поўнага недарэчных сітуацый і дуракаваляння".

Назва "Хакель Джакель" азначае ўніверсальную творчую сістэму ачышчэння арганізма ад разнастайных забруджванняў з боку стэрэатыпнага ўкладу жыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі