"Серебряная Свадьба", "Петля Пристрастия" і РСП сыграюць дабрачынны канцэрт

23 траўня ў сталічным клубе Re: Public ужо ў пяты раз адбудзецца вялікі дабрачынны канцэрт "Дапамажы дзецям разам з намі", удзел у якім возьмуць вядомыя беларускія музыкі. Усе сабраныя грошы пойдуць на аздараўленне выхаванцаў "Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця".

Музычны марафон стартуе ўвечары і працягнецца да самай раніцы. Удзел у канцэрце возьмуць: "Серебряная Свадьба", "Петля Пристрастия", "Кассиопея", "Ботаник Проджект", "Разбiтае Сэрца Пацана", аркестр "Смена", "НагУаль" і Papa Bo Selektah. Кошт квіткоў ад 150 да 300 тысяч рублёў.

23 траўня, клуб Re: Public (Мінск, вул. Прытыцкага, 62, ст.м.Кунцаўшчына), 19.00 — 05.00

Кошты:

150000 — першыя 50 квіткоў (толькі ў касе клуба)

200000 — папярэдне

250 000 — у дзень канцэрта

300000 — месца за столікам (толькі ў сетцы продажу kvitki.by)

Пункты продажу:

- Каса клуба RePublic (час працы: 14.00 — 20.00, выхадны — нядзеля)

- Сайт: kvitki.by

- Кропкі продажу сеткі kvitki.by па ўсёй Беларусi

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +37529 570 38 59, +37529 578 24 66.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі