У 62-гадовай жыхаркі Гродна выявілі каранавірус

У 62-гадовай жыхаркі Гродна выявілі каранавірус

У 62-гадовай жыхаркі Гродна выявілі каранавірус. У панядзелак яна вярнулася ў Беларусь з Італіі. Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што жанчына сама звярнулася па меддапамогу, здала тэст яшчэ на мяжы, усе яе "кантакты першага ўзроўню выяўлены". Яна знаходзіцца ў Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы, праводзяцца дадатковыя даследаванні. На каранцін могуць трапіць амаль два дзясяткі чалавек.

У сераду афіцыйна паведамлена пра трох новых заражаных каранавіруснай інфекцыяй у Беларусі (акрамя Гродна, у Мінску і Гомелі). Агулам іх 12. Праўда, трое ўжо ачунялі і іх збіраюцца выпісаць з бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі