The Toobes завяршаюць кар'еру?

The Toobes анансуюць "Перадсмяротны канцэрт". Ён мае адбыцца 20 сакавіка ў клубе Re:Public. Анатацыя да выступу "Тубсаў" падобная да цяжкага стогну каманды, якая перажывае цяжкія часы:


"Калі няма сіл працягваць. Калі ўвесь свет супраць цябе. Калі Златку не палілі НІЧЫМ. Калі ахоўнік, гледзячы ў вочы, пытаецца пра тваё самаадчуванні. Калі Рэй Ліота ўжо не той. Калі рэстараннае рагу — не маміна рагу. Калі дэма лепшае за альбом. Калі бумеранг не ляціць назад. Калі папера скончылася. Калі не апрануў парадныя трусы. Калі няма права на памылку. Калі музыка больш не ратуе..."


Азначае назва канцэрта, што каманда спыніць існаванне, ці гэта проста чарговы піяр-ход, музыкі казаць адмаўляюцца. Маўляў, "пакуль мы гаварыць не можам, яшчэ не прыспеў час".


Апошнія некалькі гадоў The Toobes базуюцца ў Польшчы, настойліва атакуючы музычную сцэну суседняй краіны. Мінулай вясной трыа пакінуў бас-гітарыст Стас Мурашка, які праз пэўны час зноў вярнуўся ў каманду. Восенню The Toobes выпусцілі свой трэці альбом "Road To The Big Time", які быў прэзентаваны на Еўрарадыё.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі