Гітарыст Канстацін Пыжоў пакінуў гурт The Toobes

Гітарыст Тhe Toobes Канстанцін Пыжоў аб’явіў пра сыход з гурта. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Музыка падзякаваў сваім калегам Стасу Мурашку і Стасу Ламакіну за “насычаны і яркі перыяд жыцця”, прыхільнікам і журналістам “за ўдзел у жыцці і дзейнасці” гурта. Сваё рашэнне Косця патлумачыў “шэрагам прычын", але запэўніў, што не сыходзіць з музыкі і адкрыты для прапаноў:

“Цяпер пра галоўнае. Навіна не радасная, але часам даводзіцца прымаць складаныя рашэнні. Па шэрагу прычын мая дзейнасць у гурце The Toobes ў далейшым немагчымая. Не, я не сыходжу са сцэны і не заканчваю сваю музычную кар'еру. Я ведаю і веру, што ўсё лепшае яшчэ наперадзе. Я адкрыты для прапаноў і новых ідэй. Яшчэ раз вялікі дзякуй за падтрымку! Усё будзе добра!”.

“Перадсмяротныя” The Toobes: апошні ўздых у Мінску (фота)

20 сакавіка The Toobes сыгралі “Перадсмяротны канцэрт”, які мусіў стаць ці кропкай, ці прагягам гісторыі каманды. Пазней “Тубсы” далі некалькі канцэртаў у Польшчы і маюць яшчэ запланаваныя івенты ў іншых краінах. Праўда, хутчэй за ўсё, іх давядзецца адмяніць, бо, мяркуе бас-гітарыст гурта Стас Мурашка, Косця не паедзе на канцэрты:

“Пазіцыя Косці дастаткова жорсткая, і я не думаю, што яна зменіцца: ён не паедзе на канцэрты, якія засталіся”.

Што будзе далей з The Toobes — гурт пачне шукаць новага гістарыста ці распадзецца, Мурашка прагназаваць не бярэцца: час пакажа.

Нагадаем, апошнім часам каманда ўпала ў дэпрэсію, звязаную з фінансавымі цяжкасцямі. Маўляў, не зарабляем столькі, каб пракарміцца. Адсюль, відаць, пайшлі і ўнутраныя рознагалоссі паміж самімі музыкамі.

Прэзентацыя на Еўрарадыё: Альбом "Road to the Big Time" ад The Toobes

Знакамітая сям’я “Тубсаў” дала расколіну яшчэ ў траўні мінулага года, калі гурт часова пакінуў Стас Мурашка. Пазней Стас вярнуўся, каманда выпусціла трэці паўнафарматнік, у якім прадэманстравала творчую спеласць, і  раптам сыграла “перадсмяротны канцэрт”. Праўда, у тое, што гурт можа знікнуць, фэны і сябры каманды не вераць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі