Том Ёрк заліў на платныя торэнты свой новы сольнік

Том Ёрк сапраўды запісаў другі сольны альбом і выклаў яго на платныя торэнты. Гэты крок музыка і яго прадзюсар Найджэл Годрыч зрабілі ў якасці эксперыменту, каб "паглядзець, ці можа механіка сістэмы быць тым, на што зверне ўвагу шырокая публіка... Калі гэта спрацуе, мы атрымаем эфектыўны спосаб вярнуць творчым людзям кантроль за інтэрнэт-камерцыяй. Гэта дазволіць людзям, якія ствараюць музыку, відэа ці які-небудзь яшчэ кантэнт, самім прадаваць яго ў сеціве".

Лідар Radiohead не першы, хто вырашыў распаўсюджваць сваю музыку праз торэнты. Аднак надаваць гэтаму форму сацыяльнага эксперыменту яшчэ ніхто не спрабаваў.

Кружэлка называецца "Tomorrow’s Modern Boxes", анансаваная яна была тыдзень таму, калі Ёрк проста апублікаваў у сваім фэйсбуку фота з белым вінілам. На альбоме 8 кампазіцый. За першыя 24 гадзіны LP спампавалі 116 тысяч разоў.


Спампаваць торэнт з новым дыскам Тома Ёрка можна за 6 долараў на сайце bundles.bittorent.com. А трэк "A Brain in a Bottle"  у фармайе МР3 і відэа да яго можна бясплатна. Асобна можна замовіць вінілавую версію альбома.


Нагадаем, першы сольнік Тома Ёрка "The Eraser" выйшаў у 2006 годзе.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.beezon.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі