Radiohead прэзентавалі першую песню з новага альбома

Radiohead прэзентавалі першую песню з новага альбома

Radiohead выпусцілі кліп на песню "Burn the Witch", першы сінгл з новага альбома. Рэжысёрам анімацыйнай казкі стаў Крыс Хоўпвэл, які раней здымаў відэа для Franz Ferdinand, The Killers, Scissor Sisters, The Knife і ўсё тых жа Radiohead: яго кліп на "There There" выйграў ўзнагароду MTV VMA ў 2003 годзе.

"Burn the Witch" — першы сінгл з новай кружэлкі, назва якой яшчэ не абвешчаная. Чарговы альбом Radiohead, як паведамлялася раней, павінен выйсці ў чэрвені.

Рыхтуючыся да прэзентацыі гурт разаслаў прыхільнікам улёткі са сваім лагатыпам. Тыя, хто першы замаўляў у Radiohead пласцінкі або мерч і такім чынам трапіў у базу паштовых адрасоў, на днях атрымалі кароткую запіску з тэкстам: "Праспявай песню пра шэсць пенсаў/Спалі вядзьмарку/Мы ведаем, дзе ты жывеш". Улётка, верагодна, і намякала на выхад песні "Burn the Witch", пісаць якую Том Ёрк пачаў яшчэ 10 гадоў таму і невялікія урыўкі з якой граў на канцэртах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі