Time: У Славянску сярод баевікоў ёсць грамадзяне Беларусі

Амерыканскі штотыднёвік Time надрукаваў інтэрв'ю з самаабвешчаным "народным мэрам" Славянска Вячаславам Панамаровым. Ён сцвярджае, што баевікоў, якія выступаюць супраць уладаў у Кіеве, налічваецца да 2500 чалавек. Time пераказвае словы Панамарова, які сцвярджае, што ў Славянску сярод добраахвотнікаў ёсць людзі, якія прыехалі з Беларусі.

Беларускае пасольства такіх дадзеных не мае, паведамляе БелаПАН.



Нагадаем, учора байцы батальёна спецназу "Дняпро" затрымалі дваіх мужчын, якія праводзілі разведку шэрагу стратэгічных аб'ектаў каля Днепрапятроўска. Расійскія дыверсанты мелі для прыкрыцця беларускія пашпарты.
 

Фота — time.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі