Скандал: Расійскія дыверсанты ва Украіне маюць беларускія пашпарты

Яны мелі спецыяльную апаратуру, якая адназначна сведчыць пра іх дачыненне да разведслужбаў. Сайт censor.net.ua адзначае, што дзеянні расійскіх дыверсантаў задакументаваныя на відэакамеру. Затрыманыя мелі пры сабе "дакументы для прыкрыцця — пашпарты Рэспублікі Беларусь". Дагэтуль украінскія сілавікі заяўлялі, што расійскія разведчыкі карыстаюцца ўкраінскімі пашпартамі, якія ім "перадаў Януковіч". Інфармацыя пра беларускія пашпарты з'явілася ўпершыню.



Абодвух дыверсантаў перадалі супрацоўнікам Службы бяспекі Украіны ў Днепрапятроўскай вобласці для правядзення далейшых следчых дзеянняў. Чакаецца, што ў бліжэйшы час будзе агучаная "больш дэталёвая інфармацыя".



Дарэчы, за затрыманых дыверсантаў фонд Штаба нацыянальнай абароны Днепрапятроўскай вобласці выплаціць 20 тысяч долараў.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі