The Tiger Lillies — тэатральная пастаноўка, але ніяк не звычайны канцэрт

Канцэрт дарк-кабарэ і треш-мадэрн гурта Tiger Lillies — музычны дадатак да стужкі “П’яны МатросСяргея Бадрова-старэйшага. Фільм паказваюць у межах фестывалю “Белое зеркало”за дзень да выступу брытанцаў. Ён распавядае пра жыццё гурта падчас турнэ па пяці краінах, іх любоў да візуальных эфектаў і пастаянныя спробы аб’яднанаць кіно ды музыку на сцэне. Шоў Tiger Lillies — сапраўды нешта выбітнае і непаўторнае. Вочы адарваць ад таго, што адбываецца на сцэне немагчыма. Канцэрт у зале параўноўваюць з паходам у тэатр ці чым іншым, але ніяк не са звычайным выступам музычнага гурта.

“Мы хочам, каб пасля кожнага паказу чалавек мог сам адчуць дух таго, што ён бачыў на экране, — распавядае Еўрарадыё арганізатар фестывалю Аляксандр Багданаў. — Таму пасля бразільскага фільма “Трапікалія” праходзіць вечарынка Feel Brazil. Пасля “Чыка і Рыта” мы робім вечарыну Cuba Libre party. Насамрэч, усе тры фільмы, якія ідуць у праграме фэсту, устаўляюць, уражваюць і застаюцца з табой далей, не пакідаючы абыякавым”.

Разаграваюць брытанскіх музыкаў Міхей Насарогаў ды сябры. Укулеле, баян і духавыя разам з творчасцю Міхея — напэўна, найлепш пасуюць гэтай падзеі. Вось толькі раптоўная гаманлівасць Міхея, што з’явілася, хутчэй за ўсё, з-за моцнага хвалявання, выклікае незадаволенасць некаторых прысутных. Далей Міхей расслабляецца і на сцэне з’яўляецца яшчэ некалькі разоў: каб падырыжыраваць публікай ды развітацца з брытанскім гуртом.

Сярод наведвальнікаў канцэрта толькі адсоткаў 30 было на паказе “П’янага матроса”. А шкада, бо фільм дазволіў бы лепш зразумець творчасць англамоўных Tiger Lillies. Тым не менш, Re:Public забіты аматарамі гурта і апошняе мерапрыемства першага фестывалю “Белое зеркало”, становіцца моцным, гучным і яскравым яго закрыццём. Нават афіцыйная частка прысутнічае: Аляксандр Багданаў вельмі доўга выказвае падзякі.

Цяпер Bo Promo рыхтуе яшчэ адну яскравую падзею, падрабязнасці якой пакуль трымаюцца ў сакрэце. Ну, і, натуральна, наступны фэст “Белое зеркало” таксама будзе, калі атрымаецца знайсці яшчэ некалькі музычных фільмаў, “якія кранаюць і застаюцца ў памяці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі