У Беларусі выбралі лепшых тату-майстроў (фота, відэа)

14  снежня ў клубе Re:Public прайшоў першы агульнабеларускі Tatoo Fest. Лепшых майстроў татуіроўкі вызначалі сем прафесійных удзельнікаў журы а таксама наведвальнікі інтэрнэт-старонак фестывалю ў сацыяльных сетках. Апроч таго, падчас імпрэзы кожны жадаючы мог зрабіць часовыя малюнкі хной, змяніць свой выгляд з дапамогай прафесійных стылістаў, паназіраць за стварэннем малюнкаў бодзі-арту ды, натуральна, атрымаць прызы глядацкіх сімпатый за свае татуіроўкі.

“Была здзіўленая вялікай колькасцю добрых прац, — піша на старонцы мерапрыемства сябра журы Ала Рамазанава пасля фэсту. — Сапраўды, можна было канкураваць! Адзінае — не хапіла месца, каб узнагародзіць больш людзей. Адно прызавое месца — мала. Добрая арнаментальная праца была ў Юрыя Раільчанкі, мінімум, яшчэ дзве працы ў японскай татуіроўцы былі не менш  эфектныя, чым пераможца. Але тут яшчэ і віна саміх майстроў, бо трэба правільней выбіраць намінацыю і своечасвова рэгістравацца!”

Выступ гурта "Крама"

На фэсце прадавалася рознае прафесийнае абсталяванне

Журы аглядала канкурсантаў пад хіты гурта "Крама"

Фіналісты глядацкага галасавання на лепшую тату сярод хлопцаў

Конкурс срод тату-майстраў: за 30 хвілін яны намалявалі ўласнае бачанне кахання

Выступ Faction

Міхей Насарогаў нечакана быў самым ціхім ды спакойным з выступоўцаў

Пераможца конкурсу Еўрарадыё на лепшую нацыянальную тату (злева)

Сябры журы аглядаюць канкурсантаў

Выступ гурта :B:N:

Японскае мастацтва Shibari

Рада сябраў журы

Агляд татушак з баявой тэматыкай (конкурс на прызы ад Wargaming)

Праца стылістаў

Пра бодзі-арт спачатку не ведалі, але потым ад жадаючых "пазырыць" не было адбою

Падагравалі публіку гурты :B:N:, Yellow Brick Road, The Conspirators, “Крама” ды Міхей Насарогаў. Апроч таго, выступалі go-go-дзяўчаты Diva Show, бітавы калектыў Faction ды японскае мастацтва звязвання чалавека Shibari.

"У інтэрнэт-галасаванні ўдзельнічала каля 150 майстроў, удзельнічалі ўсе салоны татуіроўкі, — каментуе арганізатар фестывалю Алесь Таболіч. — Пры галасаванні ўлічваліся такія крытэрыі, як дызайн, абсталяванне, якасць і ўсё тое, што мусіць быць у падобных салонах".

У выніку папярэдняга інтэрнэт галасавання перамаглі:

  • Лепшы татуіроўшчык за 30 гадоў — Юра Брэсцкі
  • Лепшы татуіроўшчык да 30 гадоў — Максім Мельнік
  • Намінацыя "Traditional" — Дзмітрый Аляксевіч
  • Намінацыя "Японія" — Аляксей Збітнеў
  • Намінацыя "Арнаментальная татуіроўка" — Канстанцін Галаўко
  • Намінацыя "Каляровая вялікая  татуіроўка" — Максім Кацуба
  • Намінацыя "Каляровая малая татуіроўка" — Мікалай Лосік
  • Намінацыя "Чорна-белая вялікая татуіроўка" — Аляксей Жук
  • Намінацыя "Чорна-белая малая татуіроўка" — Максім Мельнік
  • Намінацыя "Мініяцюра" — Аляксей Самайловіч
  • Намінацыя "Рэалізм" —  Максім Мельнік
  • Намінацыя "Партрэт" — Уладзімір Зяневіч

Лепшым салонам татуіроўкі наведвальнікі інтэрнэт-старонкі фэсту назвалі “У Лісіцы”.

Слухачы Еўрарадыё лепшай нацыянальнай татуіроўкай дасланых на конкурс назвалі "Пагоню" ў выкананні майстра, які падпісаўся ММММ Макс.

Падчас самога фэсту журы размеркавала лепшых такім чынам:

  • Намінацыя "Traditional" — Ксенія Васкрэсенская
  • Намінацыя "Японія" — Аляксей Сбітнеў
  • Намінацыя "Арнаментальная татуіроўка" — Арцём Джокер
  • Намінацыя "Каляровая вялікая  татуіроўка" — Таша Іванова
  • Намінацыя "Каляровая малая татуіроўка" — Яўген Бумер
  • Намінацыя "Чорна-белая вялікая татуіроўка" — Аляксей Жук
  • Намінацыя "Чорна-белая малая татуіроўка" — Кірыл Пацехін
  • Намінацыя "Мініяцюра" — Юлія Піпетка
  • Намінацыя "Рэалізм" —  Ян Вілкс
  • Намінацыя "Партрэт" — Сяргей Канцавы

Больш фотак з Tatoo Fest 2013 глядзіце на старонках у FB ды VK

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі