Тэбээмаўцы Магілёва ўпрыгожваюць горад кветкамі (фота)

13 траўня ў Магілёве сябры Таварыства беларускай мовы высадзілі кветкі каля касцёла святога Станіслава.

Гэта ўжо не першая такая акцыя. Летась актывісты ТБМ пасадзілі кусты ружаў на плошчы Славы каля ратушы. Але на сёння з іх застаўся толькі адзін. Па двух праехала вышка ратавальнікаў, а адзін хтосьці скраў. Сёлета падчас падрыхтоўкі да 9 траўня зелянгас спілаваў яшчэ тры кусты.

Сябры ТБМ спадзяюцца, што каля касцёла кветкі будуць радаваць гараджан доўгі час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі