Сёння БАТЭ згуляе з "Гомелем", "Шахцёр" — з мінскім "Дынама"

25 красавіка пройдуць пяць гульняў 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Салігорскі "Шахцёр" прымае мінскае "Дынама", пачатак у 16.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Барысаўскі БАТЭ гуляе ў "Гомелем", пачатак а 19-й гадзіне. "Граніт" сустрэнецца з брэсцкім "Дынама", пачатак а 16-й гадзіне. "Мінск" прымае "Слуцк" (а 17-й), гродзенскі "Нёман" — бабруйскую "Белшыну" (у 18.30).

Апошні матч тура пройдзе 26 красавіка. "Віцебск" згуляе з "Нафтанам", пачатак а 14-й гадзіне.

Нагадаем, пасля двух тураў у чэмпіянаце лідыруюць брэсцкае "Дынама" і БАТЭ, у іх па 6 ачкоў. Па 4 ачкі набралі "Шахцёр" і "Гомель". Лепшыя бамабардзіры — Кірыл Прэмудраў з брэсцкага "Дынама" і Мікалай Януш з "Шахцёра" — па 3 галы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі