Сведка выбуху ў Бабруйску: “Ад чалавека засталіся толькі ногі”

У нядзелю, 1 лютага, каля 21-й гадзіны ў Бабруйску прагучаў выбух. Здарэнне адбылося каля крамы "Корзинка" на вуліцы Батава. Падарваў сябе мужчына 59 гадоў.

Жыхарка Бабруйска Таццяна расказвае Еўрарадыё, што ўчора вечарам была дома, калі раптам пачула моцны выбух на вуліцы — затрэсліся шыбы ў вокнах. Калі выйшла на балкон сваёй кватэры на другім паверсе, убачыла агонь побач з будынкам крамы “Корзинка”:

“Пачулі выбух, выскачылі на балкон і ўбачылі, што нешта гарыць. Падумалі, што гэта сама крама гарыць. Але потым з крамы прадаўшчыца выскачыла і закрычала: “Ногі, ногі! Выклікайце “хуткую”, — расказвае яна.

Таццяна прыгадвае, што парэшткі мужчыны тушылі выпадковыя мінакі-падлеткі. Калі прыехала “хуткая”, то ратаваць ужо не было каго — мужчыну выбухам літаральна разарвала:

“Выбух быў глухі… Людзей шмат-шмат сабралася. Мне падаецца, што медыкі не хутка прыехалі. Людзі падыходзілі, глядзелі. Расказвалі, што ад чалавека засталіся адны ногі. Дапамагаць яму ўжо не было сэнсу”.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па выбуху ў Бабруйску

Следчы камітэт ужо ўстанавіў асобу загінулага ад выбуху ля бабруйскай крамы, яго імя не разгалошваецца да канца следчых дзеянняў. Распачатая крымінальная справа, працягваюцца следчыя дзеянні. Вядома, што ў загінулага ў выніку выбуху засталіся жонка і дзіця. Паводле папярэдняй версіі, ён быў хворы на рак.

Загадчыца бабруйскай крамы: “Купіў мандарыны і пайшоў. А потым — выбух"

Папярэдняя версія: У загінулага ад выбуху ў Бабруйску быў рак

Фота — bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі