Папярэдняя версія: У загінулага ад выбуху ў Бабруйску быў рак

Следчы камітэт ужо ўстанавіў асобу загінулага ад выбуху ля бабруйскай крамы, яго імя не разгалошваецца да канца следчых дзеянняў.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па выбуху ў Бабруйску

“Гэта мужчына 59 гадоў. Мяркуецца, ён быў інвалідам 2-й групы. Цяпер следчыя правяраюць, ці стаяў ён на ўліку у псіха-, альбо наркадыспансэры. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў хворы на анкалогію”, — расказалі Еўрарадыё у Следчым камітэце Магілёўскай вобласці.

Следчыя дзеянні працягваюцца. Вядома, што ў загінулага ў выніку выбуху засталіся жонка і дзіця.

Загадчыца бабруйскай крамы: “Купіў мандарыны і пайшоў. А потым — выбух"

Нагадаем, што ў нядзелю, 1 лютага, каля 21-й гадзіны ў Бабруйску прагучаў выбух. Здарэнне адбылося каля крамы "Корзинка" на вуліцы Батава. Падарваў сябе мужчына 59 гадоў. Вядома, што ён жыхар Бабруйска.

Па словах прадавачкі, мужчына быў "прыстойна апрануты", перад гэтым зайшоў у краму, купіў дзве бутэлькі гарэлкі і адну віна, мандарыны. Ён папрасіў прадавачку адкаркаваць адну бутэльку, прапаноўваў выпіць разам. Жанчына кажа, што пры гэтым ён сказаў нешта накшталт "мне ўжо ўсё адно...".

Сведка выбуху ў Бабруйску: “Думаў, што дом падае”

Фота — bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі