Статыстыка хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету (+відэа ўсіх матчаў)

Атрыманая адна перамога (над Славеніяй) — 4:3 (1:1, 1:0, 2:2), беларусы пацярпелі шэсць паражэнняў: ад Чэхіі — 0:2 (0:1, 0:0, 0:1), ад Швецыі — 1:2 (1:0, 0:1. 0:1), ад Канады — 1:4 (0:2, 0:1, 1:1), ад Нарвегіі — 1:3 (0:1, 0:1, 1:1), ад Даніі — 2:3 (0:2, 2:1, 0:0), ад Швейцарыі — 1:4 (0:1, 0:0, 1:3).


Беларускія хакеісты закінулі толькі 10 шайбаў (менш за ўсіх на турніры). Вызначыліся Канстанцін Кальцоў (двойчы), Ілля Казнадзей, Аляксандр Кітараў, Аляксандр Кулакоў, Андрэй Філічкін, Аляксей Угараў, Раман Грабарэнка і Аляксей Яфіменка. Адзначым, што Філічкін, Грабарэнка і Казнадзей — абаронцы. Першую шайбу зборнай Беларусі на чэмпіянаце закінуў Ілля Казнадзей на 18-й хвіліне матча са Славеніяй. Адну шайбу беларусы забілі ў большасці (Андрэй Філічкін славенцам).


Што да бамбардзірскіх балаў, дык па 2 ачкі набралі Канстанцін Кальцоў (2+0), Ілля Казнадзей (1+1), Аляксандр Кітараў (1+1), Аляксандр Кулакоў (1+1), Андрэй Стась (1+1), Яўген Кавыршын (1+1) і Аляксей Угараў (1+1). Па 1 ачку набралі Дзмітрый Мялешка (0+1), Алег Гарошка (0+1), Аляксей Яфіменка (1+0), Арцём Дзямкоў (0+1), Яўген Саламонаў (0+1), Раман Грабарэнка (1+0), Вячаслаў Андрушчанка (0+1) і Ілля Шынкевіч (0+1).


Беларусы менш за іншых кідалі па брамах саперніка — толькі 128 разоў у 7 матчах (бліжэйшыя нарвежцы з 148 кідкамі, а лідыруюць шведы — 261 кідок). 15 кідкоў зрабіў абаронца Павел Чарнавок, але закінуць шайбу ў браму не здолеў. Па галявой эфектыўнасці беларусы на 12-м месцы (7,81%). Лепшы вынік у Расіі — 14,8%.

Найгорш наша каманда рэалізоўвала большасць — забілі толькі аднойчы з 23-х спробаў (4,35%). Лепшыя тут швейцарцы — 36% (9 з 25-ці). Па гульні ў меншасці ў беларусаў 14-е месца з 16-ці (прапусцілі 9 шайбаў пры 31 выпадках гульні ў меншасці). Горш гулялі толькі Славенія і Аўстрыя — 69,23% і 68,97% адпаведна.

У нашую браму патрапіла 21 шайба (не самы, дарэчы, горшы вынік), найбольш (па чатыры) закінулі канадцы і швейцарцы. Найбольш прапускалі беларусы ў трэцім перыядзе — 8, у першым — 7. Брамнік Віталь Бялінскі ў 4-х матчах прапусціў 11 шайбаў, ён адбіў 92,52% кідкоў, Дзмітрый Мільчакоў у 3 матчах прапусціў 9 шайбаў, адбіў 89,66% кідкоў. Адзначым, што ў матчы з Даніяй Бялінскі замяніў Мільчакова на 28-й хвіліне пры ліку 0:3 і шайбаў у сваю браму не прапусціў. 8 шайбаў нашай камандзе сапернікі закінулі ў большасці, 1 раз — у меншасці (датчане), 1 шайбу прапусцілі ў пустую браму (ад швейцарцаў).


На пляцоўцы найбольш правялі часу наступныя беларускія хакеісты: абаронца Раман Грабарэнка — 163:35, абаронца Павел Чарнавок — 138:59, абаронца Ілля Шынкевіч — 137:40, нападаючы Аляксандр Кулакоў — 126:38.

Па выдаленнях "вызначыліся" нападаючыя Арцём Кіслы і Аляксандр Кітараў — па 12 хвілін штрафнога часу (15-е месца сярод усіх парушальнікаў на турніры), абаронца Яраслаў Масленнікаў — 8 хвілін (28-е месца). Лідыруюць у гэтым "рэйтынгу" латыш Марцінс Цыпуліс і расіянін Ілля Кавальчук — па 29 хвілін.
 


Па наведвальнасці беларуская зборная знаходзіцца на перадапошнім месцы — 3970 гледачоў у сярэднім за матч. Горш толькі ў славенцаў — 3579. Найбольш заўзятараў прыходзіла на гульні Фінляндыі — 12232, Швецыі — 12047 і ЗША — 8507.


 

Фота — iihf.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі