Стала вядома, каму перададуць спісы беларускіх "дармаедаў"

У чацвер стала вядома пра падпісанне Аляксандрам Лукашэнкам дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэта аб дармаедах"). Тыя, хто не працуе і не ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, штогод будуць плаціць збор у памеры 3 млн 600 тысяч рублёў. Вызваляюцца ад яго выплаты недзеяздольныя грамадзяне, інваліды, асобы, якія маладзейшыя за 18 гадоў, жанчыны, якія дасягнулі 55 гадоў, мужчыны ад 60 гадоў і г. д. Больш падрабязна гл. тут.

Нагадаем, мэта новаўвядзення — змяніць сітуацыю, калі працаздольныя беларусы нідзе афіцыйна не працуюць, не плацяць падаткі, але маюць "ценявыя" прыбыткі.

Як заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, для рэалізацыі дэкрэта "аб дармаедах", будуць унесеныя змены ў закон "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь". Між іншым, плануецца ўзмацніць адказнасць беспрацоўных за парушэнне заканадаўства аб занятасці насельніцтва.

Паводле слоў Шчоткінай, дэкрэт прадугледжвае распрацоўку механізма ўзаемадзеяння дзяржорганаў і арганізацый для выяўлення дармаедаў і складання спісаў гэтых людзей. БЕЛТА адзначае, што спісы дармаедаў перададуць у Міністэрства па падатках і зборах, адкуль яны патрапяць у тэрытарыяльныя падатковыя органы.

Падкрэсліваецца, што новы збор патрапіць у мясцовыя бюджэты.

Лукашэнка: 400 тысяч павінны быць ўцягнутыя ў працу імем рэвалюцыі

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі