Аляксандр Лукашэнка падпісаў "дэкрэт аб дармаедах"

2 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах"). Адзначаецца, што дакумент закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Як інфармуе БЕЛТА, грамадзяне Беларусі і замежнікі, якія стала жывуць у нашай краіне, але не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, а калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год, мусяць заплаціць не пазней за 15 лістапада збор — 20 базавых велічынь (3 млн 600 тысяч рублёў).

Не трэба яго плаціць тым беларусам, хто працуе больш за 183 каляндарных дня на год, выхоўвае дзіця да 7 гадоў, дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, траіх ці больш непаўналетніх дзяцей. Вызваляюцца ад выплаты збору недзеяздольныя грамадзяне, інваліды, асобы, якія маладзейшыя за 18 гадоў, жанчыны, якія дасягнулі 55 гадоў, мужчыны ад 60 гадоў.

Стала вядома, каму перададуць спісы беларускіх "дармаедаў"

Прадугледжаныя варыянты змяншэння сумы збору, у тым ліку на суму падаткаў, выплачаных у каляндарным годзе.

За нявыплату збору ці няпоўную выплату будуць штрафаваць — ад 2 да 4 базавых велічынь (ад 360 тысяч да 720 тысяч рублёў). Прадугледжаны і адміністрацыйны арышт.

Як раней заяўлялася, мэта новаўвядзення — змяніць сітуацыю, калі працаздольныя беларусы нідзе афіцыйна не працуюць, не плацяць падаткі, але маюць "ценявыя" прыбыткі.

КС: Мэта “закона аб дармаедах” базуецца на канстытуцыйных палажэннях

Лукашэнка: 400 тысяч павінны быць ўцягнутыя ў працу імем рэвалюцыі

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі