Стала вядома, калі ў Беларусі падаражэе праезд у грамадскім транспарце

У Мінску зноў падаражэе праезд у грамадскім транспарце. Пра гэта паведамляе газета "Звязда" са спасылкай на намесніка міністра эканомікі Дзміт­рыя Кру­тога. Паводле яго слоў, у красавіку праезд у сталіцы падаражэе на 11-12%. Нагадаем, папярэдняе падаражанне адбылося 13 снежня мінулага года. Кошт адной паездкі вырас з 4000 да 4500 рублёў.

Дарэчы, у 2015 годзе ў Мінску збіраюцца ўвесці дыферэнцыяваныя тарыфы на праезд у грамадскім транспарце. Магчыма, гэта здарыцца ў першым паўгоддзі.

Намеснік міністра эканомікі таксама паведаміў, што ў красавіку на 14-16% падаражэе праезд у грамадскім транспарце ў абласцях. Для аўтамабільнага прыгараднага транспарту падаражанне складзе 10-15%.

У чыгуначных рэ­гі­я­наль­ных і між­рэ­гі­я­наль­ных пе­ра­воз­ках у Беларусі та­ры­фы пла­ну­ец­ца пад­няць на 70%.

У Беларусі праезд у электрычках падаражэе на 60-70%

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі