У Беларусі праезд у электрычках падаражэе на 60-70%

У Беларусі падаражэе праезд у электрычках — на 60-70%. Як паведамляе газета "Звязда" са спасылкай на намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога, кошты на чыгуначныя квіткі рэгіянальных і міжрэгіянальных маршрутаў вырастуць на працягу паўгода: у красавіку — на 30-35%, на столькі ж у ліпені.

Як паведамляла Еўрарадыё, кошт квіткоў на цягнікі ў рэйсах з Беларусі ў Расію з 10 лютага будзе зніжаны на 50%. Зніжаныя тарыфы будуць дзейнічаць на працягу ўсяго 2015 года. Пра гэта дамовіліся кіраўнікі беларускай і расійскай чыгунак.

Напрыклад, кошты на квіткі ад Мінска да Масквы зменшацца на 200 тысяч — 1 мільён рублёў у залежнасці ад катэгорыі вагона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі