Спявак Хлястоў прапанаваў часова абмежаваць уезд у Беларусь расійскім артыстам

Спявак Хлястоў прапанаваў часова абмежаваць уезд у Беларусь расійскім артыстам

Беларускі спявак Аляксей Хлястоў у інтэрв'ю інтэрнэт-тэлебачанню "ТВоё Сегодня" прапанаваў часова абмежаваць уезд у Беларусь расійскім артыстам. Паводле яго слоў, беларускі шоў-бізнэс мусяць фармаваць мясцовыя выканаўцы, якія працуюць для нашага народа.

"Пакуль ідзе крызісны час... абмежаваў бы ўезд", — сказаў Хлястоў. Ён гаварыў пра тое, што спевакі з блізкага замежжа прадаюць квіткі на свае канцэрты ў Беларусі "па дэмпінгавых цэнах", ад чаго церпяць беларускія выканаўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі